У чат-боце Мінгарвыканкама мінчукі могуць даведацца, калі дадуць цяпло

У чат-боце Мінгарвыканкама мінчукі могуць даведацца, калі дадуць цяпло

Са жніўня пачаў працаваць чат-бот кантакт-цэнтра ЖКГ Мінска. Гэта спецыяльны канал паведамленняў у мэсэнджарах, які дае інфармацыю пры адпраўцы спецыяльных запытаў або камандаў. 

З дапамогай гэтага сэрвісу можна даведацца, як выконваюцца заяўкі, адпраўленыя на кароткі нумар 115. Таксама чат-бот дазваляе даведацца пра планавыя і аварыйныя адключэнні жыллёва-камунальных паслуг для дамоў, якія знаходзяцца на абслугоўванні ў ЖКГ раёнаў сталіцы.

Чат-бот даступны для мінчукоў у мэсэнджарах Viber і Telegram. Аналагічная праграма дзейнічае на партале 115.бел у раздзеле "Кантакт-цэнтр ЖКГ". 

Напрыклад, ужо цяпер мінчукі з дапамогай гэтага чат-бота могуць даведацца, у які дзень ім уключаць ацяпленне.

Чат-бот функцыянуе толькі па-руску. У запыце трэба ўказаць назву вуліцы (праспекта, завулка...) і нумар дома. Напрыклад, "Московская 1", "Московская д. 1", "Московская дом 1". Калі пісаць слова "улица" ці "ул." і г. д. (хоць гэта і не абавязкова), паміж ім і назвай трэба паставіць прабел. Калі дом мае корпус, то правільныя варыянты напісання будуць выглядаць так: "Голодеда 15 корпус 2", "Голодеда 15 корп. 2", "Голодеда 15-2". 

Назвы вуліц, якія складаюцца з некалькіх слоў, можна даваць скарочана — напрыклад, не "Сергея Есенина", а проста "Есенина". Пісаць назвы можна і загалоўнымі, і малымі літарамі.

А вось пры памылках і абдрукоўках у назве вуліцы чат-бот распазнаваць іх не будзе. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі