У Капыльскім раёне маланка трапіла ў царкву
Царква ў вёсцы Цялядавічы / кадр з відэа
7 жніўня ў 12:04 супрацоўнікі МНС атрымалі паведамленне, што ў вёсцы Цялядавічы Капыльскага раёна загарэўся купал царквы.
Ратавальнікі ліквідавалі пажар. Пацярпелых пры здарэнні няма.
Мяркуецца, што ў купал храма трапіла маланка, што і стала прычынай пажару.
Драўляная царква ў Цялядавічах была пабудаваная ў 1792 годзе як уніяцкая. Потым яе двойчы перабудоўвалі — у сярэдзіне ХІХ ст. і на пачатку ХХ ст.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.