У картэж прэзідэнта ЗША ўрэзаўся аўтамабіль

У картэж прэзідэнта ЗША Байдэна ўрэзаўся аўтамабіль

У картэж прэзідэнта ЗША Байдэна ўрэзаўся аўтамабіль / AP

У прыпаркаваны усёдарожнік з картэжа Джо Байдэна ўрэзаўся серабрысты седан.

Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Уілмінгтан (штат Дэлавэр) увечары 17 снежня, калі прэзідэнт ЗША ішоў ад перадвыбарчага штаба да свайго браніраванага аўто. Як піша ABC news, прэзідэнцкая пара не пацярпела.

Пасля ДТЗ седан спрабаваў ехаць далей праз перакрытае скрыжаванне, але яго хутка акружылі супрацоўнікі Службы бяспекі. Пад пагрозай зброі яны загадалі кіроўцу падняць рукі ўверх.

Байдэна пасадзілі ў машыну, дзе ўжо была яго жонка, і адвезлі ў іх дом у Уілмінгтане.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі