У Казахстане беларускі снайпер саступіў толькі расіяніну і манголу
Беларускі снайпер заняў трэцяе месца ў стральбе з вінтоўкі СВД-С у першым этапе індывідуальнага заліку на конкурсе "Снайперскі рубеж", які праходзіць у межах "Армейскіх міжнародных гульняў" у Казахстане. Лепш за яго стралялі толькі прадстаўнікі Расіі і Манголіі, якія занялі адпаведна першае і другое месцы, паведамляе РІА "Новости".
Агулам у практыкаванні "Стральба на залік" змагаліся 72 снайперы з 12 краін (акрамя згаданых гэта таксама Арменія, Венесуэла, Грэцыя, Зімбабвэ, Індыя, Іран, Кыргызстан, Кітай). Яны стралялі з 300 метраў па грудной мішэні. Для гэтага кожны атрымаў 10 патронаў і 5 хвілін часу. Таксама запланаваныя яшчэ два практыкаванні — "Снайпер у наступе" і "Снайпер у абароне".
"Армейскія міжнародныя гульні" працягнуцца ў Казахстане да 9 жніўня.