У Казахстане забараняюць імпартны алкаголь, у тым ліку беларускі
Забарона ўводзіцца з 1 чэрвеня 2014 года.
Як паведамляе "Беларускі партызан", у Казахстане забароняць увозіць і прадаваць на тэрыторыі краіны замежную алкагольную прадукцыю.
Падставай называюцца шматлікія парушэнні пры продажы алкагольнай прадукцыі вытворчасці Італіі, Францыі, Шатландыі, Расіі, Беларусі ды іншых краін. Прычым, сцвярджаюць у Казахстане, парушаецца як нацыянальнае заканадаўства, так і тэхнічны рэгламент Мытнага саюза.
У прыватнасці, выяўленыя такія парушэнні, як адсутнасць інфармацыі наконт назвы, месца знаходжання вытворцы або імпарцёра алкагольнай прадукцыі. Парушэннем называюцца пашкоджаная і невыразная маркіроўка на этыкетцы, а таксама адсутнасць або няпоўная інфармацыя на дзяржаўнай мове.