У Казані сустрэліся прэм’ер-міністры Беларусі і Расіі (фота)
Прэм’ер-міністры Беларусі і Расіі “абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння”. Сустрэча Андрэя Кабякова і Дзмітрыя Мядзведзева прайшла ў Казані, інфармуе прэс-служба расійскага прэм’ера. Іншыя падрабязнасці пакуль невядомыя.
Кабякоў знаходзіцца ў Татарстане з працоўным візітам. У пятніцу там пройдзе пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета з удзелам прэм’ер-міністраў Беларусі, Расіі, Казахстана, Арменіі і Кыргызстана. Гаворка пойдзе пра пытанні сферы эканомікі, мытнага супрацоўніцтва, прамысловасці і аграпрамысловага комплексу. Прэм’еры абмяркуюць развіццё механізму адзінага акна ў сістэме рэгулявання знешнеэканамічнай дзейнасці ў краінах саюза.
Фота: БЕЛТА