У кіеўскім дзевяціпавярховіку прагрымеў выбух, пад заваламі маглі застацца людзі

Выбух у Кіеве / facebook.com/a.pokidin
Выбух у Кіеве / facebook.com/a.pokidin

У дзевяціпавярховіку ў цэнтры Кіева адбыўся выбух. Надзвычайнае здарэнне адбылося ў доме па вуліцы Саламеі Крушальніцкай на правым беразе Дняпра.

Выбухам закранула пяць паверхаў у адным з пад'ездаў: з чацвёртага па восьмы. Кватэры на трох з іх знішчаныя цалкам. Фасад будынка можа абваліцца.

Выратавальнікі шукаюць пад заваламі людзей.

Дакладна прычыны выбуху пакуль невядомыя. У якасці найбольш верагоднай версіі называюць выбух газу.

В киевской девятиэтажке прогремел взрыв, под завалами могли остаться люди
У Кіеве выбух у шматпавярховіку / www.pravda.com.ua

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі