У кіеўскім метро пасяліўся прывід прафесара Марыярці
У кіеўскім метро з’явіўся прывід Джэймс Марыярці з серыяла “Шэрлак”. Твар гэтага прыдуманага ліхадзея можна было ўбачыць на экранах, усталяваных у падземцы. Вядомы ліхадзей з’явіўся ў такім самым выглядзе, у якім ён “уваскрэс” у фінале трэцяга сезона серыялу. Выява суправаджаецца надпісам: “Miss me?” (“Сумавалі па мне?”).
Як паведамляе meduza.io са спасылкай на прэс-службу кіеўскага метрапалітэна, паходжанне гэтага фотаздымка невядомае, ідзе разбіральніцтва. Пры гэтым у прэс-службе адзначылі, што размяшчэннем выяваў на маніторах займаецца рэкламнае агенцтва.
Тым часам у сацыяльных сетках з’явілася меркаванне, што прывід Марыярці выпусцілі хакеры, якія зламалі сістэму манітораў падземкі.