У Кіеве афіцыйна з'явілася вуліца Уладзіміра Караткевіча
Помнік Уладзіміру Караткевічу ў Кіеве / onliner.by
Ва ўкраінскай сталіцы афіцыйна з'явілася вуліца беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Адпаведнае рашэнне прыняла Кіеўская гарадская рада.
Рашэнне прынятае ў рамках праграмы змены назваў, звязаных з РФ і яе сатэлітамі. 23 сакавіка кіеўскія дэпутаты перайменавалі 16 аб'ектаў. Вуліца Дабралюбава атрымала імя Уладзіміра Караткевіча.
Класік беларускай літаратуры вучыўся ў Кіеўскім універсітэце. Ва ўкраінскай сталіцы пастаўлены помнік Караткевічу.
Дарэчы, у Мінску вуліцы Уладзіміра Караткевіча няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.