У Кіеве плануюць перакрыць мяжу з Беларуссю — баяцца дыверсантаў з Расіі


На сённяшні дзень сітуацыя на ўкраінска-расійскай мяжы кантралюецца, пагрозу патраплення праз яе правактараў і дыверсантаў удалося значна знізіць. Цяпер увага звернутая на мяжу з Беларуссю. Пагроза патраплення праз яе расійскіх дыверсантаў ацэньваецца, як высокая. Пра гэта паведамляе Eспресо.TV са спасылкай на ананімныя крыніцы ва ўкраінскіх спецслужбах.



Украінскі бок адзначае, што Мінск не падтрымаў агрэсію Расіі ў Крыме, але ён звязаны з Масквой саюзніцкімі абавязацельствамі ў рамках АДКБ. Таму, адзначае ўкраінскі тэлеканал, Беларусь будзе вымушаная дазваляць праходзіць ва Украіну расійскім дыверсійна-разведвальным групам і асобным людзям са спецзаданнямі.

Фота — Eспресо.TV

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі