У Кіеве шукаюць машыніста, які заклікаў пасажыраў выйсці на Майдан

Учора з'явіліся звесткі, быццам адзін з машыністаў метро заклікаў пасажыраў выйсці на станцыі "Тэатральнай", каб далучыцца да мітынгу. У інтэрнэце распаўсюдзіліся чуткі, што машыніста ўжо знайшлі і знялі з рэйса.



Па словах начальніка прэс-службы метрапалітэна Наталлі Шумак, учора ніводнага чалавека ад рэйсаў не адхілялі, перадае УНІАН. Па словах Шумак, пакуль што няма пацверджання, што такая падзея была насамрэч. І такога машыніста знайсці таксама не ўдалося.



Праўда, адшукаць яго будзе складана. Кожны дзень на працу ў кіеўскім метро выходзяць каля 440 машыністаў. Каб вызначыць, хто казаў з пасажырамі, трэба ведаць дакладны час і месца, супаставіць гэта з графікам руху цягнікоў. Таму ў метро чакаюць дадатковай інфармацыі ад пасажыраў ці асабістага прызнання машыніста.



І нават калі паведамленне пацвердзіцца, звальняць машыніста не плануюць. Наталля Шумак кажа, што яго можна абвінаваціць толькі ў парушэнні рэгламенту, бо кожны выпадак экстранай сувязі з пасажырамі выразна прапісаны.



Фота — kievpromenad.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі