У Кіеве сёння адкрыюць мемарыял беларускаму Герою Нябеснай Сотні

У сераду, 26 лістапада на вуліцы Грушэўскага, 1 адбудзецца адкрыццё мемарыяла Герою Нябеснай Сотні, беларусу Міхаілу Жызнеўскаму. Як паведамляе УНН, цырымонія адкрыцця пачнецца а 13-й гадзіне паводле мінскага часу.

З нагоды мерапрыемства ва Украіну спецыяльна прыехалі бацькі Жызнеўскага і беларускія актывісты.

Нагадаем, што хаця Жызнеўскі і лічыцца Героем Нябеснай Сотні, яго імя няма ў спісе Герояў Украіны, які зацвердзіў прэзідэнт Пётр Парашэнка. Прычына ў тым, што 25-гадовы Жызнеўскі не меў украінскага грамадзянства. Разам з ім не атрымалі ганаровага звання грамадзяне Грузіі Зураб Хурцыя і Давід Кіпіяні, якія таксама загінулі на Майдане. Беларускія актывісты, а таксама старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла звярнуліся да Парашэнкі з просьбай надаць Жызнеўскаму званне Героя Украіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі