У Кіраўскім раёне затрымалі кіроўцу матаблока, які выпіваў падчас язды
У вёсцы Любанічы Кіраўскага раёна супрацоўнікі ДАІ затрыамлі кіроўцу матаблока, паведамляе тэлеграм-канал "Міліцыя Магілёўшчыны". Увагу інспектараў мужчына прыцягнуў тым, што піў з бутэлькі проста падчас руху на дарозе.
Паведамляецца, што мужчына вяртаўся дадому з крамы і, мабыць, стаміўся ад доўгага чакання. Медагляд паказаў у выдыханым паветры 1,31 праміле алкаголю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.