У Клімавічах двойчы за дзень з-за аварый на трубаправодзе знікала халодная вада

 Для людзей арганізавалі падвоз вады (ілюстрацыйнае фота)

 Для людзей арганізавалі падвоз вады (ілюстрацыйнае фота) / sb.by

У горадзе Клімавічы ў Магілёўскай вобласці двойчы за дзень з-за аварый на трубаправодзе знікала халодная вада. Без яе былі дзясяткі шматкватэрных і сотні прыватных дамоў, паведамляюць ратавальнікі.

Першая інфармацыя пра аварыю па вуліцы Леніна, 76 з'явілася пасля 7-й гадзіны раніцы 22 студзеня. Там адбыўся прарыў трубаправода халоднага водазабеспячэння. Без вады заставаліся 21 шматкватэрны і 760 прыватных жылых дамоў. Для людзей арганізавалі падвоз вады. Аднак да 14-й гадзіны наступствы аварыі ліквідавалі і вада ў кранах у кватэрах і дамах з'явілася.

Аднак каля 18-й гадзіны адбылася чарговая аварыя. На гэты раз па вуліцы Леніна, 82. Там адбыўся прарыў таго ж трубаправода. Без вады заставаліся 31 шматкватэрны і 761 прыватны жылы дом. Для людзей зноў арганізавалі падвоз вады. Наступствы аварыі ўдалося ліквідаваць апоўначы.

Падобныя аварыі ў Беларусі нярэдкія, яны адбываюцца ў розных рэгіёнах краіны. Інфраструктура патрабуе ўкладання значных сродкаў, а яны ідуць найперш на сілавікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі