У Кобрыне на фасадах дамоў з'явяцца партрэты Касцюшкі, Быкава, Барадуліна
У Кобрыне на фасадах шматпавярховых дамоў на цэнтральных вуліцах з'явяцца партрэты двух дзясяткаў вядомых гістарычных персанажаў і дзеячоў культуры. Адныя з іх маюць дачыненне да кобрынскай зямлі, іншыя — асобы агульнанацыянальнага маштабу, паведаміў БЕЛТА намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык. Паводле яго слоў, з'явяцца графічныя партрэты Францішка Скарыны, Тадэвуша Касцюшкі, Адама Міцкевіча, Боны Сфорцы, Элізы Ажэшкі, Напалеона Орды, Васіля Быкава, Алеся Адамовіча, Рыгора Барадуліна. Ініцыятыва рэалізуецца на сродкі гранта, яшчэ частку грошай выканкам збіраецца сабраць праз краўдфандынг.
"Размяшчэнне муралаў зробіць гарадскі асяродак больш прывабным для жыхароў і гасцей нашага райцэнтра", — кажа чыноўнік.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.