У Кобрыне з генералісімуса Суворава зрабілі "вампіра" (фотафакт)

У Кобрыне з генералісімуса Суворава зрабілі "вампіра" (фотафакт)

17 ліпеня ў Кобрыне каля музея Аляксандра Суворава, расійскага военачальніка, з'явіўся плакат з наступным надпісам: "Сувораў — нелюдзь і забойца нашых продкаў! Яго войскі адабралі ў беларусаў Свабоду. Жыхары Кобрына сталі асабістымі рабамі Суворава. Пра гэта трэба памятаць! Услаўленне ката — ганьба!". Побач — партрэт Суворава, на якім ён больш падобны на вампіра з фільмаў-жахаў. Фота з'явілася на сайце Радыё Свабода.

Аляксандр Сувораў (1730 — 1800) — расійскі генералісімус, нацыянальны герой Расіі. Ён кіраваў рускімі войскамі ў шматлікіх захопніцкіх паходах, падаўляў вызваленчае паўстанне Тадэвуша Касцюшкі 1794 года, захапіў Варшаву. За гэта Сувораў атрымаў маёнтак на Кобрыншчыне з сялянамі. Музей у Кобрыне быў заснаваны ў 1946 годзе, яшчэ ў сталінскія часы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі