У конкурсе "Містэр гей свету" ўдзельнічае ўраджэнец Мінска Арцём Крыстафара

Сёлетні конкурс "Містэр гей свету" праходзіць у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы. За тытул будуць змагацца 23 удзельнікі. Як пішуць "Беларускія навіны", Беларусь не бярэ ўдзел у конкурсе. Але прадстаўнік Італіі Арцём Крыстафара — ураджэнец Мінска. Сам хлопец кажа, што ён напалову італьянец, напалову беларус.

У сямігадовым узросце Арцёма ўсынавіла італьянская сям'я. З таго часу ён жыў у італьянскім горадзе Бары. У Беларусі ў яго засталіся біялагічная маці, а таксама яго брат і сястра.

22-гадовы Арцём навучаецца ва ўніверсітэце. Апошнія месяцы па абмене вучыўся ў Польшчы.

Галоўнай мэтай свайго ўдзелу ў конкурсе хлопец назваў барацьбу з гамафобіяй.

Конкурс "Містэр гей свету" пройдзе 26 красавіка. На сайце конкурсу ідзе галасаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі