У Крамлі не змаглі назваць дату пастаўкі С-400 у Беларусь

Комплексы С-400 / РІА "Новости"
Комплексы С-400 / РІА "Новости"

У Крамлі не маюць інфармацыі пра дату пастаўкі зенітных ракетных комплексаў С-400 у Беларусь, паведамляе "Інтэрфакс-Захад".

Пра гэта стала вядома па выніках камунікацыі журналістаў з прэс-сакратаром прэзідэнта Расіі Дзмітрыем Пясковым.

Прадстаўнік Крамля таксама не адказаў на пытанне, ці будуць абслугоўваць С-400 расійскія экіпажы ў тым выпадку, калі сістэмы даставяць на тэрыторыю рэспублікі.

Журналісты папрасілі прадстаўніка Крамля ацаніць мэтазгоднасць паставак зенітных ракетных комплексаў у Беларусь.

Па словах Пяскова, гэтую праблему трэба разглядаць "з пункту гледжання забеспячэння сумесных інтарэсаў бяспекі дзвюх дзяржаў і адной Саюзнай дзяржавы". Адпаведнае рашэнне будзе прымаць кіраўніцтва, дадаў прэс-сакратар.

Раней Еўрарадыё паведамляла пра тое, што Беларусь мае намер паставіць комплексы С-400 на мяжы з Украінай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі