У Крамлі пазітыўна ацанілі тое, што ЕС зняў санкцыі з рэжыму Лукашэнкі

У Крамлі пазітыўна ацанілі тое, што ЕС зняў санкцыі з рэжыму Лукашэнкі

Тое, што Еўрасаюз зняў санкцыі з Аляксандра Лукашэнкі і іншых чыноўнікаў і бізнэсоўцаў Беларусі, чарговы раз дэманструе бессэнсоўнасць і непаўнацэннасць санкцыйнай палітыкі. Пра такую заяву Дзмітрыя Пяскова, прэс-сакратара прэзідэнта Расіі, перадае ТАСС.

"Натуральна, мы вельмі пазітыўна гэта ўспрымаем", — заявіў Пяскоў.

Як вядома, у панядзелак Еўрасаюз зняў большую частку санкцый з прадстаўнікоў Беларусі, якія дзейнічалі больш за 13 гадоў. Савет ЕС вывеў з-пад абмежаванняў 170 беларускіх чыноўнікаў, уключаючы Аляксандра Лукашэнку, і тры кампаніі. Пры гэтым засталося дзейнічаць эмбарга на пастаўкі зброі і паліцэйскай спецтэхнікі, а таксама візавыя абмежаванні супраць чатырох беларускіх сілавікоў. Гэтыя санкцыі працягнутыя яшчэ на 12 месяцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі