У Крамлі разлічваюць на сустрэчу Пуціна з Лукашэнкам падчас саміту АДКБ
Нагадаем, што саміт пройдзе 23 верасня ў Сочы. Днямі стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка адправіцца на яго.
Пра тое, што прэзідэнт Расіі можа сустрэцца з кіраўніком Беларусі "на палях" саміту АДКБ, паведаміў прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў.
Па словах Пяскова, якія перадае interfax.by, расійскі бок разлічвае на тое, што сустрэча адбудзецца абавязкова.
Пры гэтым ён дадаў, што так ці інакш "на палях" з усімі ўдзельнікамі адбудуцца сустрэчы.
Фота — АР