У Крамлі заявілі, што да канца тыдня Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным
У Крамлі заявілі, што да канца тыдня Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным. Яны могуць зрабіць па выніках нейкую заяву, сказаў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
У панядзелак сустрэчу з Пуціным "у бліжэйшы час" анансаваў Лукашэнка. Паводле яго слоў, на ёй будзе прынята рашэнне "калі, у якія тэрміны, па якім графіку", будуць пасля вучэнняў выводзіцца з Беларусі расійскія войскі.
Пакуль невядома, ці Пуцін прыедзе ў Беларусь (у тым ліку і на вучэнні, а ён не планаваў), ці Лукашэнка паедзе ў Расію.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.