У Крычаве на пажары ў жылым доме загінула 6 чалавек
У Крычаве на пажары ў жылым доме загінула 6 чалавек. Трагічнае здарэнне адбылося ў ноч на 24 красавіка ў прыватным сектары па вуліцы Піянерскай: у 0.58 у МНС патэлефанаваў сусед і паведаміў, што гарыць дом. Там жыла пенсіянерка з двума дарослымі сынамі, а таксама сужыцелька аднаго з братоў.
Пад абваламі канструкцыяў пажарныя знайшлі целы шасці чалавек. Узгаранне ліквідаванае, яго прычыны высвятляюцца. Паводле адной з версіяў, гэта мало быць неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні ў нецвярозым стане, паведамляе прэс-служба МНС.
Праверку па факце інцыдэнту ладзіць Следчы камітэт.