У крымскіх СМІ назвалі сапраўдную колькасць ахвяр на "Новачаркаску"

Атака ў Феадосіі

Атака ў Феадосіі / сацсеткі

Падчас ракетнага ўдару ўкраінскіх войскаў па караблі "Новачаркаск" у порце Феадосіі загінулі 74 маракі. Яшчэ 27 атрымалі раненні.

Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце "Новости Севастополя" са спасылкай на аддзел інфармацыйнага забеспячэння Чарнаморскага флоту Расіі. Паведамляецца, што ў сувязі з гэтым галоўнакамандуючы Ваенна-марскім флотам Расіі Мікалай Яўменаў прапанаваў кіраўніку адміністрацыі Новачаркаска Юрыю Лысенку абвясціць у горадзе двухдзённую жалобу і разгледзець пытанне пра дапамогу семʼям загінулых маракоў, якія служылі на караблі.

Праз нейкі час навіна пра загінулых маракоў з "Новачаркаска" знікла з сайта.

Украінская атака на вялікі дэсантны карабель "Новачаркаск" адбылася ў ноч на 26 снежня. Афіцыйна расійскі бок прызнаў гібель толькі аднаго чалавека. Расійскае выданне Astra пісала, што без вестак прапалі 33 маракі, а 19 былі параненыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі