33 маракі "Новачаркаска" лічацца зніклымі без вестак — ASTRA
Падбіты карабель "Новачаркаск"
У выніку ўкраінскай атакі па расійскім дэсантным караблі "Новачаркаск" у порце Феадосіі параненыя 23 чалавекі, у тым ліку 19 маракоў і чацвёра цывільных. Пра гэта піша ASTRA са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Яшчэ 33 маракі лічацца зніклымі без вестак. Паводл інфармацыі выдання, на борце "Новачаркаска" ў момант удару было 77 чальцоў экіпажа.
Напярэдадні расійскія ўлады захопленага Крыма заявілі, што ў выніку атакі загінуў адзін чалавек, двое параненыя. Паводле інфармацыі ASTRA, загінула 64-гадовая Надзея, якая працавала ў сістэме аховы порта. На месцы выбуху знойдзеныя абломкі ракеты Storm Shadow.
Як распавядала Еўрарадыё, украінцы атакавалі "Новачаркаск" у ноч на 26 снежня. У Мінабароны Расіі заявілі, што карабель атрымаў пашкоджанні. Але на фатаграфіі з месца выбуху бачна, што карабель амаль цалкам знішчаны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.