У кваліфікацыі Лігі Еўропы мінскае "Дынама" згуляе з "Дэры Сіці"

У кваліфікацыі Лігі Еўропы мінскае "Дынама" згуляе з "Дэры Сіці"

У 1-м раўндзе кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы мінскае "Дынама" згуляе з "Дэры Сіці", клубам з Ірландыі. Пра гэта стала вядома ў сераду па выніках лёсавання футбольнага еўракубка, якое прайшло ў Ньёне ў штаб-кватэры УЕФА. Салігорскі "Шахцёр" на той жа стадыі кваліфікацыі чакае клуб з Уэльса "Конах Куэй Номадс".

Першыя матчы прызначаны на 12 ліпеня, паўторныя — на 19 ліпеня. І "Дынама", і "Шахцёр" пачнуць выступленне з гасцявых паядынкаў.

Яшчэ адзін прадстаўнік Беларусі, уладальнік кубка краіны брэсцкае "Дынама" стартуе ў кваліфікацыі з 2-га раўнда. Яго сапернік стане вядомы пазней.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі