У Латвіі склалі "чорны спіс" артыстаў РФ, якім забаронены ўезд у краіну

Сцяг Украіны ля будынка МЗС Латвіі​ / LETA
Сцяг Украіны ля будынка МЗС Латвіі​ / LETA

Некалькі дзясяткаў расійскіх артыстаў прызнаныя непажаданымі ў Латвіі. Ім забаронены ўезд у краіну, паведамляе партал lsm.lv.

У спісе 25 прозвішчаў. Гэта людзі, якія падтрымалі расійскую агрэсію ва Украіне. Уезд у Латвію з гэтага часу забаронены, сярод іншых, Стасу Міхайлаву, Віцы Цыгановай, Мікіту Міхалкову, Мікалаю Растаргуеву, Уладзіміру Машкову, Ціне Кандэлакі, Паліне Гагарынай, Дзянісу Мацуеву і Валерыю Гергіеву. Яны выступалі на маскоўскім канцэрце ў гонар анэксіі Крыма 18 сакавіка. 

"Латвія рашуча асуджае несправакаваную і нічым не апраўданую вайну Расіі ва Украіне, якая доўжыцца ўжо амаль месяц і дзе кожны дзень у выніку жорсткіх дзеянняў расійскіх узброеных сіл гінуць украінскія мірныя жыхары і салдаты", — гаворыцца ў паведамленні міністэрства культуры.  Менавіта гэта ведамства складала спіс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі