У Латвіі знайшлі беларускія цыгарэты, схаваныя ў скрутках металічнага дроту

У Латвіі знайшлі беларускія цыгарэты, схаваныя ў скрутках металічнага дроту

У Латвіі знайшлі беларускія цыгарэты, схаваныя ў скрутках металічнай дроту. Як паведамляе delfi.lv, кантрабанда знаходзілася ў грузавым цягніку, які рухаўся з Украіны ў Эстонію. 5 ліпеня латвійскія мытнікі і памежнікі наладзілі праверку цягніка на таварным вакзале ў Даўгаўпілсе. Яны атрымалі "сігнал" з мяжы, дзе ў супрацоўніка памежнай аховы ўзніклі падазрэнні наконт груза ў згаданым цягніку. Яны пацвердзіліся. Былі знойдзены 420 тысяч цыгарэт "Premjer" і "NZ Gold" з беларускімі акцызнымі маркамі. Праводзіцца расследаванне.

Як бачым, арганізатары кантрабанды з Беларусі цыгарэт становяцца ўсё больш вынаходлівыя, хаваюць груз у калійных угнаеннях, у дошках, плітах ДСП. Значна часцей кантрабанду беларускіх цыгарэт затрымліваюць літоўцы, палякі і ўкраінцы. У чэрвені ў Латвіі ўжо выяўлялі нелегальныя цыгарэты з Беларусі.

У Латвіі знайшлі беларускія цыгарэты, схаваныя ў скрутках металічнага дроту
У Латвіі знайшлі беларускія цыгарэты, схаваныя ў скрутках металічнага дроту
Кантрабанда / delfi.lv

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі