У Латвію не пусцілі 12 беларусаў — з-за "пагрозы нацыянальнай бяспецы"
Сталіца Латвіі Рыга /travel-more.com
Ад пачатку вайны ў Латвію не пусцілі 12 беларусаў. Яны, паводле ацэнкі Службы дзяржаўнай бяспекі, маглі ўяўляць пагрозу нацыянальнай бяспецы краіны, паведамляе Delfi.
Іншаземцы, якія спрабуюць уехаць у Латвію з Расіі і Беларусі, узмоцнена правяраюцца на мяжы. Мэта праверак — выявіць асобы, якія падтрымліваюць вайну Расіі супраць Украіны і могуць прадстаўляць пагрозу Латвіі. Падчас праверак асаблівая ўвага надаецца грамадзянам, якія служылі ў сілавых структурах Беларусі і Расіі, публічна дэманструюць сімвалы, якія ўслаўляюць ваенную агрэсію Расіі або не хаваюць негатыўнага стаўлення да Літвы.
Усяго ва ўездзе ў Латвію было адмоўлена 53 іншаземцам. Большая іх частка адкрыта падтрымлівала ваенную агрэсію Расіі супраць Украіны, выкарыстоўваючы тыповыя крамлёўскія прапагандысцкія пасланні вайны. Тым, хто спрабаваў уехаць у краіну па шэнгенскіх візах, іх анулявалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.