У Лепелі каля пляжа загінуў 11-гадовы хлопчык

У Лепелі каля пляжа загінуў 11-гадовы хлопчык

У Лепелі каля пляжа загінуў 11-гадовы хлопчык, які прыехаў са сталіцы на канікулы да бабулі. Ён з сябрамі гуляў у лесе. Яны выкапалі яму, якая абрынулася. Сябры не змаглі самастойна адкапаць мінчука Максіма і пабеглі клікаць дапамогу — у 50 метрах знаходзіўся пост ратавальнікаў на вадзе. Матрос прыбег на месца, адкапаў хлопчыка, але пульс ужо не адчуваўся, нос і рот былі забітыя пяском. Ён рабіў яму штучнае дыханне, непрамы масаж сэрца. Калі прыехалі медыкі, яны канстатавалі смерць падлетка, інфармуе партал tut.by.

Ратавальнікаў на вадзе ўжо дапыталі ў міліцыі. Яны кажуць, што сочаць за тымі, хто на вадзе, а не на сушы. Тым больш — у лесе. З-за абрыву з поста не было бачна дзяцей, а крыкаў матрос не чуў. Праваахоўнікі праводзяць праверку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі