У Лепелі за "экстрэмізм" судзілі жанчыну, якая служыць у войску

Ганна Траян

Ганна Траян / t.me/modmilby/

У Лепелі за "экстрэмізм" судзілі жанчыну, якая служыць у войску (вайскоўцаў судзілі і раней). Як пакаралі Ганну Траян, пакуль невядома. Яе адміністрацыйную справу аб "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў" 21 студзеня разглядаў суд Лепельскага раёна (суддзя — Ірына Кручыніна), піша @vitebsk_info.

Верагодна, Траян служыць у 231-й артылерыйскай брыгадзе, якая дыслакуецца ў Бароўцы Лепельскага раёна.

"Ганна — прадаўжальніца вайсковай дынастыі, — пісала ў траўні 2021-га пра прапаршчыка прэс-служба Мінабароны. — З 2016 года служыць фельчарам у гарматным самаходна-артылерыйскім дывізіёне артылерыйскай брыгады. За час службы дзяўчына паспела атрымаць яшчэ адну вышэйшую адукацыю і заслужыць рэпутацыю выдатнага спецыяліста".

Летась быў рэдкі выпадак, калі суд апраўдаў вайскоўца, абвінавачанага ў "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі