У ліцэі N1 Брэста здарылася ўспышка кішачнай інфекцыі

Ліцэй N1 Брэст

Ліцэй N1 Брэст / yandex.by/maps

Успышка вострай кішачнай інфекцыі зафіксаваная ў ліцэі N1 горада Брэста. У цяперашні час у інфекцыйных аддзяленнях абласной клінічнай бальніцы знаходзяцца 14 пацыентаў — навучэнцаў 9-11 класаў гэтага ліцэя.

Дзеці пачалі паступаць з вечара чацвярга. Ва ўсіх лабараторныя даследаванні пацвердзілі наравірус. "Цяпер стан усіх шпіталізаваных пацыентаў сярэдняй цяжкасці, стабільны, са станоўчай дынамікай", — адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі