У ліцейным цэху Мінскага аўтазавода загінуў 37-гадовы рабочы

У ліцейным цэху Мінскага аўтазавода загінуў 37-гадовы рабочы

У ліцейным цэху Мінскага аўтамабільнага завода загінуў 37-гадовы рабочы. Трагічнае здарэнне адбылося ў аўторак, 26 красавіка, каля 15-й гадзіны. Як паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў, рабочы праводзіў рамонтныя работы індукцыйнай печы, калі на яго зваліўся магніт. Траўма была смяротная.

На месцы працуе следча-аператыўная група з удзелам прадстаўнікоў Дзяржкамітэта судовых экспертыз, а таксама аддзела аховы працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама. Крымінальную справу па факце гібелі рабочага МАЗ распачалі па артыкуле "парушэнне правілаў аховы працы, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека" (ч. 2 арт. 306 КК Беларусі). Праводзяцца следчыя дзеянні, высвятляюцца ўсе абставіны здарэння, прызначаныя экспертызы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі