Хлопец спрабаваў адбіць бацьку ў ДАІ і пракаціў інспектара на капоце

Хлопец спрабаваў адбіць бацьку ў ДАІ і пракаціў інспектара на капоце

У Лідскім раёне 23-гадовага кіроўцу затрымалі пасля таго, як ён наўмысна наехаў машынай на інспектара ДАІ. Як паведамляе Следчы камітэт, інцыдэнт адбыўся у абед 26 кастрычніка. Праваахоўнікі заўважылі на трасе падазроны аўтамабіль “Фольксваген Транспортэр” і спынілі для праверкі.

58-гадовы кіроўца не меў пры сабе дакументаў, да таго ж ад яго пахла алкаголем. Мужчыне прапанавалі паехаць на медагляд. Аднак сын кіроўцы паспрабаваў перашкодзіць інспектарам і наехаў на аднаго з іх. На кадрах, атрыманых з відэарэгістратара, бачна, што бацька сядае ў машыну на месца пасажыра, а сын —  за руль. Інспектар ДАІ бяжыць да машыны, каб спыніць парушальніка. У гэты момант аўтамабіль рэзка рухаецца і збівае даішніка. Той перакульваецца на дарозе.

Пазней кіроўцу затрымалі. У інспектара цялесныя пашкоджанні. Заведзеная крымінальная справа за гвалт у дачыненні да супрацоўніка праваахоўных органаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі