У Лідскім раёне пацверджаны выпадак захворвання на адзёр

Уздым захворвання на адзёр стаў фіксавацца з канца восені

Уздым захворвання на адзёр стаў фіксавацца з канца восені / sb.by

У Лідскім раёне Гродзенскай вобласці лабараторна пацверджаны выпадак захворвання на адзёр. Яшчэ 15 чалавек пад падазрэннем. У РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі праводзяцца лабараторныя даследаванні.

"Нулявы" пацыент прыехаў у раён з суседняй вобласці, паведамляе grodnouzo.gov.by. Адзначаецца, што ўсе 16 выпадкаў — гэта людзі, якія кантактавалі з хворым. Усіх жыхароў Лідскага раёна з падазрэннем на адзёр шпіталізавалі ў інфекцыйнае аддзяленне мясцовай бальніцы. Эпідэміёлагі сочаць за людзьмі, з якімі яны кантактавалі.

Уздым захворвання на адзёр стаў фіксавацца ў нашай краіне з лістапада 2023-га. Да таго часу было зарэгістравана каля паўсотні выпадкаў захворвання, узніклі перабоі з вакцынай. На пачатак снежня было 140 выпадкаў, у сярэдзіне снежня — ужо 160. Хварэлі пераважна жыхары Мінска і Мінскай вобласці, а таксама Брэсцкай і Гомельскай абласцей. У студзені сёлета першы выпадак захворвання зафіксавалі ў Жабінкаўскім раёне на Брэстчыне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі