У Жабінкаўскім раёне зафіксаваны першы выпадак захворвання на адзёр

Першы выпадак захворвання на адзёр зафіксавалі пад Жабінкай, ілюстрацыйнае фота

Першы выпадак захворвання на адзёр зафіксавалі пад Жабінкай, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У студзені ў Жабінкаўскім раёне зарэгістраваны выпадак захворвання на адзёр, паведамляе мясцовы праўладны тг-канал.

Па звестках, якія Мінздароўя паведамляла ў сярэдзіне снежня 2023-га, у краіне было зарэгістравана 160 выпадкаў захворвання. Хварэлі пераважна жыхары Мінска і Мінскай вобласці, а таксама Брэсцкай і Гомельскай абласцей.

Уздым захворвання на адзёр сталі фіксаваць з лістапада 2023-га. У Мінздароўя сцвярджалі, што хварэюць пераважна тыя, хто не атрымаў адпаведную прышчэпку. Паведамлялася таксама пра перабоі з вакцынай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі