У Лідскім раёне "за падпіскі" затрымалі завуча і сакратара школы
Школа №1 у Бярозаўцы
Стала вядома аб затрыманні завуча і сакратара школы №1 горада Бярозаўка ў Лідскім раёне — Алы Чуйко і Святланы Козел. Рэсурс "Затрыманні, суды ў Лідзе" піша, што "школьнікі былі ў шоку, калі ў школу затрымаць жанчын прыйшлі пяцёра здаровых мужчын".
Нагодай для затрымання сталі лайкі і падпіскі на так званыя "экстрэмісцкія каналы". Рэсурс зазначае, што Чуйко зарэкамендавала сябе як прыхільніца рэжыму, але ёй гэта не дапамагло. Адбыўся суд, жанчын аштрафавалі на 1200 рублёў кожную (30 базавых велічыняў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.