Беларусь і Расія хочуць аб'яднаць "спісы экстрэмістаў"

Дзмітрый Крутой

Дзмітрый Крутой / БЕЛТА

Беларусь і Расія працуюць над аб'яднаннем спісаў "экстрэмістаў" і "экстрэмісцкіх рэсурсаў". Пра гэта паведаміў амбасадар Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой, перадае БЕЛТА.

Па яго словах, гэтую ідэю ўжо не адзін раз абмяркоўвалі на ўзроўні міністраў унутраных спраў Беларусі і Расіі. Крутой хоча, каб у Расіі пачыналі крымінальныя справы на беларускіх "экстрэмістаў". Пры гэтым ён спаслаўся на меркаванне нейкіх грамадзян.

"У грамадзян выклікае здзіўленне, калі частка рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі, дапусцім, у Расіі, нейкія паведамленні публікуюць у нас, ці наадварот — прызнаныя экстрэмісцкімі ў нас публікуюць паведамленні ў Расіі. І ў дачыненні да гэтых структур ці людзей, якія, дапусцім, збеглі ў Расію, не пачынаюцца крымінальныя справы ў Расійскай Федэрацыі альбо наадварот", — паведаміў амбасадар.

Ён заявіў, што ў гэтай працы патрабуецца вялікая каардынаванасць сілавых ведамстваў, і выказаў надзею, што бліжэйшым часам усё будзе вырашана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі