У Лідзе судзілі мужчыну — пазваніў у міліцыю і сказаў, што думае пра Лукашэнку
Жыхароў Ліды праз мясцовыя СМІ папярэджваюць пра адказнасць за "публічныя паклёп і абразы"
У Лідзе за "абразу" Аляксандра Лукашэнкі на 1 год пазбаўлення волі асуджаны 63-гадовы мясцовы жыхар. Як піша "Лідская газета", ён патэлефанаваў у міліцыю на лінію 102 і ў размове з дзяжурным "у зневажальнай і абразлівай форме" выказаўся на адрас Лукашэнкі (што канкрэтна сказаў мужчына, не паведамляецца). Яго словы зафіксавалі, распачалі крымінальную справу.
Сцвярджаецца, што жыхар Ліды быў нецвярозы. Раней у яго ўжо былі праблемы з законам, у тым ліку і з-за хуліганства.
Жыхароў Ліды праз мясцовыя СМІ папярэджваюць пра адказнасць за "публічныя паклёп і абразы".
За "абразу" Аляксандра Лукашэнкі ў 2023 годзе ў РБ асудзілі як мінімум 324 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.