У Лідзе ў кабіне фуры згарэў кіроўца

Пажар у Лідзе: згарэў кіроўца фуры
Пажар у Лідзе: згарэў кіроўца фуры

У Лідзе 60-гадовы кіроўца згарэў у кабіне фуры. Трагедыя здарылася ў ноч на 29 студзеня. Пра гэта паведамляе МНС.

Па інфармацыі ратавальнікаў, узгаранне грузавога аўтамабіля адбылося на тэрыторыі зоны мытнага кантролю "Лідаспецаўтатранс". Яна знаходзіцца ў Лідзе на вуліцы Фурманава. Калі пажар патушылі, унутры кабіны быў знойдзены мужчына.

Autogrodno.by піша, што загінулы кіроўца жыў у Воранава. А прычынай трагедыі стаў выбух газавага балона, на якім ён гатаваў ежу.

"Удар быў такі, што развярнула дах. Афіцыйная інфармацыя будзе пазней. Праводзяцца праверкі", — паведамляе крыніца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі