У ліпені беларусы сталі купляць менш валюты
У мінулым месяцы насельніцтва купіла на 4,1% валюты менш, чым у чэрвені. Пры гэтым здаюць замежных грошай такія ж высокія аб’ёмы, як і раней.
Паводле дадзеных Нацбанка ў ліпені беларусы купілі на 4,1% менш валюты, чым у чэрвені — 487,3 млн долараў. А прадалі наяўнай валюты на 108,5 млн долараў больш, прыблізна такая ж сітуацыя назіралася ў чэрвені. Продаж наяўнай валюты ў ліпені склаў 595,8 млн долараў.
У ліпені на дэпазітным рынку Беларусі працягнуўся ператок рублёвых укладаў насельніцтва ў валютныя, паведамляе TUT.BY. Старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаур на нядаўняй прэс-канферэнцыі назваў яго чаканым. У чэрвені тэрміновыя ўклады насельніцтва ў нацыянальнай валюце скараціліся на 750,3 млрд рублёў рублёў, або на 2,1%. У ліпені — на 609,2 млрд рублёў, ці на 1,8%. Пры гэтым уклады ў замежнай валюце за чэрвень выраслі на 137,5 млн долараў (+1,8%), за ліпень - на 11,6 млн долараў (+ 0,2%).
Фота: belaruspartisan.org