У ліпені ў Беларусі зафіксавалі рэкордны паказчык продажу легкавых аўтамабіляў

Аўтамабілі ў Мінску / Euroradio

Аўтамабілі ў Мінску / Euroradio

Месячныя ліпеньскія продажы новых легкавых аўтамабіляў у Беларусі склалі 4763 адзінкі. Гэта рэкордны паказчык за апошнія тры гады, паведамляе auto-baa.by.

Продажы ў ліпені 2024 года перавысілі аналагічныя за мінулы год больш чым у 2,5 разы. А сумарныя продажы 25071 новых аўтамабіляў за 7 месяцаў гэтага года ўжо практычна дасягнулі выніковых лічбаў, атрыманых за ўвесь 2023 год.

Адзначаецца, што "афіцыйныя дылеры БАА [Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі] імкнуцца насыціць рынак новымі даступнымі аўтамабілямі, што ўжо відаць па выніках продажаў апошняга месяца". Адбывалася гэта ва ўмовах, калі пачалі дзейнічаць строгія абмежаванні на ўвоз аўтамабіляў у Беларусь з аб'ёмам рухавіка больш за 1,5 літраў, гібрыдаў і электрамабіляў.

З пачатку 2024 года колькасць прададзеных электракараў склала 1261 штук. Гэта амаль дзесяціразовы рост продажаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі