У лістападзе Беларусь атрымае чатыры расійскія Су-30

Су-30СМ / www.irkut.com
Су-30СМ / www.irkut.com

Ужо ў лістападзе Беларусь атрымае чатыры расійскія знішчальнікі Су-30. Пра гэта ў кулуарах Палаты прадстаўнікоў расказаў журналістам міністр абароны Андрэй Раўкоў.

"Дамова, заключаная ў 2017 годзе, уступіла ў сілу, пачалося яе фінансаванне. Беларусь атрымае чатыры Су-30 да канца гэтага года, канкрэтна — у лістападзе", — сказаў міністр.

В ноябре Беларусь получит четыре российских Су-30
Міністр абароны Андрэй Раўкоў у Палаце прадстаўнікоў / Еўрарадыё

Пра тое, што Міністэрства абароны Беларусі закупіць у Расіі партыю знішчальнікаў Су-30СМ, стала вядома летам 2017 года. Закупка ажыццяўляецца ў мэтах абнаўлення парка баявых лятальных апаратаў.

У адпаведнасці з планамі 2017 года, усяго Беларусь плануе набыць 12 самалётаў. У дадзены момант гаворка ідзе пра пастаўку чатырох знішчальнікаў.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно здесь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі