У Літве агучылі папярэднія ўмовы дыялогу з уладамі Беларусі

У Літве агучылі папярэднія ўмовы дыялогу з уладамі Беларусі

У Літве агучылі папярэднія ўмовы дыялогу з уладамі Беларусі. Літоўскі міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс адрэагаваў на ўчорашнюю заяву Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што афіцыйны Мінск гатовы размаўляць, але без папярэдніх умоў.

"У нас ёсць папярэднія ўмовы, цытуе словы Ландсбергіса Delfi. — Нават не для дыялогу, а проста адна папярэдняя ўмова — спыніць патокі мігрантаў".

Па словах літоўскага міністра, Лукашэнка "павінен сысці і арганізаваць новыя выбары, але пра гэта мы пазней можам пагаварыць".

Аднак Габрыэлюс Ландсбергіс не верыць, што Аляксандр Лукашэнка сам адмовіцца ад улады, дапускае "імітацыйны сыход". Не спыніўся пакуль і паток мігрантаў, але літоўскія памежнікі іх па-ранейшаму адпраўляюць назад у Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі