У Літве гэтай зімой чакаецца зніжэнне цэн на ацяпленне
Батарэя, ілюстрацыйнае фота
Гэтай зімой у Літве прагназуецца зніжэнне цэн на ацяпленне — насуперак пужалкам лукашэнкаўскай прапаганды.
Як піша delfi.lt са спасылкай на Літоўскае энергетычнае агенцтва, у гэтым сезоне кілават-гадзіна мусіць апусціцца да 7,2 цэнта. Мінулым сезонам кошт быў 7,3, пазамінулым — 8,9 цэнта. Пры гэтым у буйных гарадах цэны знізяцца больш заўважна, найперш у Вільні.
Пасля пачатку вайны Еўропа адмовілася ад пераважнай большасці расійскіх энерганосьбітаў. З таго часу расійская і беларуская прапаганда бесперапынна папярэджваюць, што ЕС ці то замёрзне, ці то ўсе людзі збяднеюць праз высокія тарыфы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.