У Літве хочуць падоўжыць тэрмін дзеяння "пашпартоў іншаземцаў"

Літва / pexels.com, ілюстрацыйнае фота

Літва / pexels.com, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

Літоўскія ўлады хочуць падоўжыць тэрмін дзеяння "пашпартоў іншаземцаў". Цяпер такі дакумент дзейнічае толькі год.

МУС краіны выступіла з такой прапановай пасля таго, як беларусы пазбавіліся магчымасці рабіць новыя дакументы праз амбасады. Намеснік кіраўніка МУС Арнольдас Абрамавічус падкрэсліў, што гэта робіцца дзеля тых, хто бяжыць ад рэжыму.

Кіраўніца дэпартамента міграцыі Эвеліна Гудзінскайце ў каментары BNS удакладніла, што такія дакументы прадугледжаныя не толькі для тых, хто перабывае ў Літве з гуманітарным ВНЖ ці візай, але і для іншых катэгорый.

Гудзінскайце ацэньвае магчымую колькасць беларусаў, якія звернуцца па такі дакумент, у 20 тысяч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі