У Літве прапануюць скасаваць дамовы аб заахвочванні гандлю з РФ і Беларуссю

Літва, ілюстрацыйнае фота

Літва, ілюстрацыйнае фота

Міністэрства замежных спраў Літвы прапануе ўраду скасаваць пагадненні аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з Расіяй і Беларуссю, якія дзейнічаюць ужо тры дзесяцігоддзі, перадае LRT.

У МЗС прапануюць дэнансаваць пагадненні, спасылаючыся на ваенную агрэсію Расіі і Беларусі супраць Украіны, а таксама на той факт, што супрацоўніцтва з імі цалкам прыпыненае і немагчымае.

Як заяўляюць у МЗС, ніякіх негатыўных наступстваў для Літвы ў выпадку аднабаковага скасавання пагадненняў не прадбачыцца.

Пагадненне з Беларуссю Літва падпісала ў снежні 1994 года, а з Расіяй – у лістападзе 1993-га. Таксама былі створаны двухбаковыя камісіі. Але іх пасяджэнні не праводзіліся ўжо некалькі гадоў: з Расіяй — з 2011 года, з Беларуссю — з 2015-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі