У Літве хочуць забіраць ВНЖ у беларусаў, якія часта ездзяць на радзіму

Лаўрынас Кашчунас

Лаўрынас Кашчунас / BNS

Грамадзян Беларусі і Расіі, якія вяртаюцца на радзіму часцей, чым раз на месяц, варта пазбаўляць віду на жыхарства ў Літве. Такую прапанову агучыў кіраўнік камітэта Сейма Літвы па нацыянальнай бяспецы Лаўрынас Кашчунас, піша Kauno Diena.

Таксама дэпутат падтрымаў прапанову закрыць яшчэ два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю — "Лаварышкес" (з беларускага боку — "Катлоўка") і "Райгардас" ("Прывалка"). Гэтую ідэю падтрымлівае МУС Літвы.

Таксама Кашчунас хоча ўвесці яшчэ адну абмежавальную меру — забараніць балатавацца і галасаваць на муніцыпальных выбарах грамадзянам Беларусі і Расіі з пастаянным відам на жыхарства ў Літве.

12 лютага Сейм Літвы ўхваліў папраўкі да законаў аб абмежаваннях у дачыненні да грамадзян Беларусі і Расіі, але абмеркаванне іх па сутнасці адклаў да вясновай сесіі.

Лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская звярнула ўвагу літоўскіх палітыкаў, што ад ізаляцыі выйграюць толькі Лукашэнка і Пуцін. На гэта прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа адказаў, што жалезная заслона паміж Захадам і Усходам ужо апусцілася, і, верагодна, надоўга.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі