У Літве забаранілі трансляцыю беларускіх і расійскіх тэле- і радыёканалаў

Вільня

Вільня / delfi.lt

У Літве канчаткова забаранілі трансляцыю беларускіх і расійскіх тэле- і радыёканалаў. Змены ў законе аб публічнай інфармацыі падтрымалі 99 дэпутатаў Сейма, яшчэ тры ўстрымаліся, а супраць нікога не было, піша lrs.lt.

У верасні 2022-га Сейм Літвы прыняў папраўку да закона, якая забараняе трансляцыю расійскіх і беларускіх тэле- і радыёканалаў часова — да кастрычніка 2024-га. Мэтай у Вільні назвалі жаданне "абараніць сваю інфармацыйныя прастору". На той час асноўныя прапагандысцкія медыя-каналы Беларусі і РФ ужо былі абмежаваныя на падставе рашэнняў літоўскіх ведамстваў або на падставе санкцый ЕС і ЗША (пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны ў лютым 2022-га). А новая пастанова дазваляла літоўскім чыноўнікам больш аператыўна спыняць рэтрансляцыю каналаў ці блакаваць адпаведны кантэнт у інтэрнэце.

Цяпер жа забарона будзе дзейнічаць да таго часу, пакуль Беларусь і Расія з'яўляюцца пагрозай для нацыянальнай бяспекі Літвы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі