У Літве злавілі беларуса з кантрабанднымі цыгарэтамі на 2 млн еўра
Кантрабанда ў грузавіку / https://www.facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba
У Літве злавілі грамадзяніна Беларусі з кантрабанднымі цыгарэтамі на 2 млн еўра. Паводле дакументаў ён вёз транзітам у Польшчу груз матэрыялу для дахаў. Як паведамляе літоўская Мытная крымінальная служба, насамрэч ён быў толькі ў задняй частцы цягача-паўпрычэпа. Далей мытнікі знайшлі кантрабандныя цыгарэты беларускай вытворчасці.
Грузавік літоўцы аглядалі ў пункце пропуску "Лаварышкес" (на беларускім баку — "Катлоўка"). Аўтамабіль затрымалі, а кіроўцу адпусцілі пад падпіску пра нявыезд. Праводзіцца расследаванне.
Сёлета ў сакавіку ў Літве затрымалі найбольшую за апошнія гады кантрабанду цыгарэт з Беларусі. Яе кошт ацанілі на суму каля 4 мільёнаў еўра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.