У Лоеўскім раёне на вёску напала ваўчыха, пацярпелі два чалавекі

У Лоеўскім раёне на вёску напала ваўчыха, пацярпелі два чалавекі

У Лоеўскім раёне ваўчыха напала на вёску. Як піша TUT.by, здарэнне адбылося увечары 24 кастрычніка ў вёсцы Ручаёўка. Спачатку жывёла накінулася на 57-гадовага мужчыну, мясцовага жыхара —  ён атрымаў рваныя раны. На яго крык прыбеглі суседзі і сталі адганяць звера віламі і лапатамі, аднак ваўчыха доўга не сыходзіла.

Пазней драпежніца вярнулася і напала на яшчэ аднаго вяскоўца, якога пакусала за рукі.

Праз гадзіну ў Ручаёўку прыехалі егер, міліцыя і паляўнічыя. Бліжэй да ночы ваўчыху падстрэлілі.

Цяпер спецыялісты Лоеўскай ветстанцыі высвятляюць, ці не меоа яна шаленства.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі